Работнікі даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці «5 чэрвеня 2021 года, у рамках экскурсійнай праграмы наведалі м.Свіслач, усклалі кветкі да помніка» Асілак”, ваеннаму манументу, які сімвалізуе гатоўнасць нашай краіны даць адпор таму, хто паквапіцца на яе цэласнасць і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Дадзены помнік прысвечаны ўсім салдатам, якія сталі на абарону краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ўстаноўлены ў гадавіну 45-годдзя вызвалення Свіслачы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел піянеры, салдаты-памежнікі, намеснік старшыні Свіслацкага райвыканкама Кулікоў Юрый Валянцінавіч і загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Алена Панізнікава.
Таксама кветкі былі ўскладзеныя да абеліска, які ўзвышаецца над брацкай магілай савецкім воінам і партызанам, якія аддалі сваё жыццё пры абароне Свіслачшчыны, у цэнтры горада на алеі помнікаў.