14 ЛІСТАПАДА 2024 ГОДА – СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ЯКАСЦІ

14 лістапада 2024 года даччыным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці” праведзены дзень адчыненых дзвярэй, у рамках правядзення Сусветнага дня якасці пад дэвізам “Якасць ва ўсім – залог канкурэнтаздольнасці прадукцыі і працвітання дзяржавы”.

Прадпрыемства наведалі прадстаўнікі праектных арганізацый інстытута “Гроднаграмадзянпраект” і ДП “Гроднасельпраект”. Адбыўся семінар на тэму: “Распрацоўка праектнай дакументацыі і работы над памылкамі, з улікам заўваг Дзяржбудэкспертызы, для павышэння якасці праектнай дакументацыі”, з абменам меркаваннямі.