9 мая Беларусь адзначала адно з самых важных святаў у гісторыі краіны – Дзень Перамогі.
Калектыў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза” не застаўся ўбаку і на чале са старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі прыняў удзел у святочным канцэрце, прымеркаваным святкаванню Дня Перамогі.
Супрацоўнікі даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” прымалі ўдзел у мерапрыемствах, якія праходзілі ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» з ускладаннем кветак ля скульптурнай кампазіцыі «Смага».