Удзел у мерапрыемствах да 80-годдзя Вялікай Перамогі

Работнікі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза” наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзейнасць музея накіравана на захаванне, вывучэнне і прапаганду дакументальных і матэрыяльных сведчанняў аб подзвігу і ахвярах беларускага народа ў гады вайны ў імя захавання міру на зямлі. Час бяссільны перад памяццю таго пакалення, якое абараніла свабоду нашай краіны.