У Нясвіжы прайшла выязная нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы

10–12 снежня 2025 года на базе даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» адбылася выязная нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы.
Мэта мерапрыемства – абмен прафесійным вопытам, азнаямленне з рэалізацыяй праектных рашэнняў на аб’ектах будаўніцтва, рэканструкцыі і рэстаўрацыі, а таксама вывучэнне перадавых тэхналогій, матэрыялаў і канструкцый, якія прымяняюцца ў будаўніцтве.
У рамках праграмы ўдзельнікі наведалі шэраг значных аб’ектаў Мінскай вобласці:

– ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання”;
– СВК “Агракамбінат “Сноў”;
– ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат»;
– аб’ект рэстаўрацыі «Касьцёл Божага цела» (Фарны касьцёл);
– Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.