У Беларусі з 14 па 21 кастрычніка праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові

У 2023 годзе ў Беларусі другі раз праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові, які пачаўся 14 кастрычніка ў Дзень маці і скончыцца 21 кастрычніка ў Дзень бацькі, аб’яднаўшы гэтыя дзве даты.

Значнасць сям’і і бацькоў для беларусаў пацвярджае той факт, што ўказамі кіраўніка дзяржавы ўстаноўлены чатыры святочныя дні, звязаныя з сям’ёй: Дзень сям’і (15 мая), Дзень абароны дзяцей (1 чэрвеня), Дзень маці (14 кастрычніка) і Дзень бацькі (21 кастрычніка). А калі разглядаць сям’ю не толькі як маму, тату і дзяцей, але і больш шырока з улікам старэйшых пакаленняў, то сямейным святам з’яўляецца і Дзень пажылога чалавека (1 кастрычніка).
У сістэме каштоўнасцяў беларусаў сям’я займае лідзіруючую пазіцыю. Тэзіс «Моцная сям’я – моцная дзяржава» традыцыйна з’яўляецца адной са стратэгічных асноў, якія кансалідуюць наша грамадства.
У краіне сфарміравана і рэалізуецца шматгранная і ўсёабдымная дзяржаўная сістэма падтрымкі сем’яў. Пастаянна развіваецца інфраструктура дзіцячых адукацыйных і медыцынскіх устаноў, прадастаўляецца дапамога ў вырашэнні жыллёвых пытанняў, пашыраюцца магчымасці для сумяшчэння працоўнай дзейнасці і сямейных абавязкаў бацькоў, культурнага развіцця і сямейнага адпачынку. Асобны важкі пакет сацыяльнай падтрымкі прадастаўляецца шматдзетным. У цэлым дзяржавай інвестуюцца значныя рэсурсы па ўсіх жыццёва важных для сем’яў напрамках. Штогод на гэтыя мэты накіроўваецца больш за 3% ВУП краіны.
У рамках святкавання тыдня бацькоўскай любові зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў, які закліканы аб’яднаць беларускае грамадства на ідэях любові і шанавання бацькоў, спрыяць павышэнню аўтарытэту мацярынства і бацькоўства, прэстыжу сям’і і сямейных каштоўнасцяў.
Так, з 12 па 21 кастрычніка запланавана правядзенне прэс-мерапрыемстваў, прысвечаных тэме мацярынства і дзяцінства, адказнага бацькоўства, умацавання інстытута сям’і. У гэтыя ж даты адбудуцца прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях дзяржаўнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі, інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы.
Мінпрацы і сацабароны арганізуе перасоўную фотавыставу «Таты», прысвечаную бацькам розных прафесій. Упершыню яна прэзентавана ў Мінску 12 кастрычніка, а далей аж да дня сям’і (да 15 мая 2024 г.) наведае ўсе вобласці нашай краіны.
З 16 па 21 кастрычніка па ўсёй краіне прадстаўнікі ўлады, сямейныя пары, якія пражылі ад года да 70 і больш гадоў разам, а таксама моладзь сустрэнуцца на дыялогавых пляцоўках «партнёрства дзяржавы і сям’і ў інтарэсах розных пакаленняў».
14 і 21 кастрычніка ў храмах краіны пройдзе малебен у здароўе ўсіх маці, у здароўе ўсіх бацькоў.
У гэтым годзе таксама працягнецца акцыя Мінсувязі «Павіншуем маму і тату поштай!». У аддзяленнях Белпошты прадастаўляецца магчымасць 11 і 18 кастрычніка бясплатна адправіць віншавальную картку мамам і татам.
Арганізацыі Дзяржстандарту таксама далучаюцца да тэматычных мерапрыемстваў, арганізаваных у рамках Тыдня бацькоўскай любові.
Паводле інфармацыі belta.by, mintrud.gov.by