У перыяд з 25 верасня па 2 кастрычніка 2025 года на прадпрыемствах органаў дзяржбудэкспертызы праводзіцца “тыдзень нулявога траўматызму”.
Асноўнай задачай правядзення мерапрыемстваў у рамках “тыдня нулявога траўматызму” з’яўляецца забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях (недапушчэнне ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.