Тыдзень нулявога траўматызму

У органах дзяржаўнай экспертызы з 16 па 22 кастрычніка 2023 года аб’яўлены «Тыдзень нулявога траўматызму».

Асноўнай задачай правядзення мерапрыемстваў з’яўляецца забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.
У рамках «Тыдня нулявога траўматызму» запланавана правядзенне шэрагу інфармацыйных і кантрольных мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне работнікамі патрабаванняў правілаў прамысловай, пажарнай і транспартнай бяспекі, лакальных нарматыўных актаў у галіне аховы працы.
Тыдзень нулявога траўматызму – гэта новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб’ядноўвае тры напрамкі: бяспека, гігіена працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.