Спрыяльнае псіхасацыяльнае асяроддзе – шлях да росквіту работнікаў і моцнай арганізацыі.
Бяспечная праца – права кожнага чалавека!
На прадпрыемствах органаў дзяржбудэкспертызы, у перыяд з 27 красавіка па 3 мая 2026 года, праводзіцца “тыдзень нулявога траўматызму”, а таксама мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню аховы працы.
Асноўнай задачай правядзення мерапрыемстваў з’яўляецца забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях (недапушчэнне ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.