Штогод па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя ў рэспубліцы праводзіцца антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню». Сёлета яна праходзіць з 31 мая па 21 чэрвеня 2020 г. і ўключае Сусветны дзень без тытуню, які адзначаецца 31 мая.
Мэтай акцыі з’яўляецца прафілактыка захворванняў, звязаных з тытунекурэннем, павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб наступствах спажывання тытуню, матывацыя да здаровага ладу жыцця.
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, курэнне правакуе 90% смерцяў ад рака лёгкіх, хранічнага бранхіту і ішэмічнай хваробы сэрца.
У перыяд акцыі запланавана правядзенне мерапрыемстваў рознага фармату. Арганізацыі Дзяржстандарту таксама далучацца да акцыі.
Інфармацыйна-адукацыйнымі матэрыяламі па дадзенай тэме: