З 10 па 16 кастрычніка 2022 у органах дзяржаўнай экспертызы праводзяцца планавыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да правядзення «Тыдня нулявога траўматызму».
Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыі (недапушчэння ні аднаго выпадку траўміравання ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.