Праектаванне без памылак: эксперты дзяржаўнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» разабралі нюансы распрацоўкі раздзела «Архітэктурныя рашэнні» для аб’ектаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі

19 кастрычніка 2026 года дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» правяло анлайн-вебінар, прысвечаны разбору тыповых памылак, якія дапускаюцца пры праектаванні раздзела «Архітэктурныя рашэнні» для аб’ектаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі профільныя спецыялісты будаўнічай галіны: праекціроўшчыкі, галоўныя інжынеры праектаў і архітэктары праектных арганізацый краіны.
У якасці дакладчыкаў выступілі галоўныя эксперты архітэктурна-будаўнічага аддзела ўпраўлення прамысловага і дарожнага будаўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» Вірасаў Юрый Генадзевіч і Ганчароў Аляксандр Васільевіч.
Падчас вэбінара спікеры падрабязна разабралі склад і змест раздзела «Архітэктурныя рашэнні». Таксама былі асветлены нюансы распрацоўкі і праходжання дзяржбудэкспертызы для будынкаў і збудаванняў блочна-модульнага тыпу. Асаблівую ўвагу эксперты ўдзялілі абавязковаму выкананню мерапрыемстваў па стварэнню даступнага асяроддзя жыццядзейнасці для фізічна аслабленых асоб на прамысловых аб’ектах. На канкрэтных прыкладах з практыкі дакладчыкі прадэманстравалі самыя частыя памылкі праекціроўшчыкаў і далі прафесійныя рэкамендацыі па іх недапушчэнні.
У завяршальнай частцы мерапрыемства адбылася сесія «Пытанне-адказ». Спецыялісты дэталёва адказалі на пытанні, якія паступілі ад слухачоў загадзя, а таксама адказалі на пытанні ўдзельнікаў у ходзе прамой трансляцыі.