Прадстаўніцы прадпрыемстваў органаў дзяржаўнай экспертызы прынялі ўдзел у Форуме «Жаночы твар стандартызацыі»

30 лістапада 2023 г. на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) прайшоў Форум «Жаночы твар стандартызацыі».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Дзяржстандарту, цэнтральнага апарата і арганізацый сістэмы. З уступным словам да прысутных звярнуўся старшыня Дзяржстандарту Валянцін Татарыцкі.
У рамках форуму адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Аб’яднанай арганізацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Ініцыятарам далучэння арганізацый сістэмы Дзяржстандарту да вядомага ў краіне грамадскаму аб’яднанню стала першы намеснік старшыні Дзяржстандарту Алена Маргунова.
На сённяшні дзень у «Беларускі саюз жанчын» выказалі жаданне ўступіць больш за 200 супрацоўніц арганізацый сістэмы Дзяржстандарт, сярод якіх – 9 прадстаўніц прадпрыемстваў органаў дзяржаўнай экспертызы.
У рамках устаноўчай канферэнцыі зацверджана Палажэнне аб Аб’яднанай арганізацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», абраны прадстаўнікі ў праўленне, Прэзідыум, Сакратарыят і іншыя адказныя кіраўнікі згодна з зацверджанай структурай.
У форуме прынялі ўдзел:
• Вольга Шпілеўская, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»;
• Надзея Лазарэвіч, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;
• Таццяна Рунец, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад г. Мінска;
• Таццяна Лугіна, старшыня канцэрна «Беллегпрам», член праўлення «Беларускі саюз жанчын» і іншыя.
Мерапрыемства суправаджалася выставачнай экспазіцыяй Дзяржстандарту, выставай сімволікі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» і дэгустацыяй прадукцыі айчынных прадпрыемстваў.