Касмічная сустрэча на адным дыханні

Прадстаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы, якая прайшла ў Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь 04.02.2025 пад кіраўніцтвам Старшыні камітэта Маргуновай Алены Міхайлаўны з старшынёй Васілеўскай Марыны Вітальеўны фонд міру», першай жанчынай-касманаўтам у гісторыі суверэннай Беларусі.
У ходзе сустрэчы Марына Вітальеўна падзялілася сваімі ўражаннямі аб удзеле ў касмічным палёце на расійскім караблі “Саюз”, адказала на шматлікія пытанні ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі аб конкурсным адборы прэтэндэнтак для ўдзелу ў палёце, які праходзіў у Беларусі, аб падрыхтоўцы да палёту аб умовах штучна створанай НАН Беларусі сумесна з “Раскосмасам” і Расійскай акадэміяй навук. Дзякуючы паспяхова выкананым даследаванням лактаферыну і прабіётыкаў, вырабленых НАН, з’явілася магчымасць выкарыстоўваць іх у стварэнні прадуктаў харчавання для касманаўтаў.
«Думаю, што гэта будзе магутны імпульс для навукі, медыцыны, адукацыі, прамысловасці, развіцця нечага новага. Тое, што мы выконвалі ў космасе, адназначна знойдзе свой плён на зямлі», – упэўнена Марына Васілеўская.
Першы касманаўт Рэспублікі Беларусь таксама адзначыла падтрымку Прэзідэнта, якая стала каласальнай сілай і моцай для таго, каб гэты праект адбыўся.
«З нашым Прэзідэнтам у нас будзе і бяспека, і развіццё, і інавацыі, і тэхналогіі. І самае галоўнае – спакойная і мірная будучыня. Мы павінны любіць, шанаваць і аберагаць тое, што маем. На жаль, зараз людзі больш разбураюць, а не захоўваюць. Пачынаць трэба з самога сябе, на мой погляд. Калі ёсць дабрыня і цеплыня ў тваім сэрцы, то ты будзеш распаўсюджваць іх на ўсіх», – сказала першы касманаўт суверэннай Беларусі.
Дарэчы, зараз яна займаецца міратворчай дабрачыннай дзейнасцю ў рамках Беларускага фонду міру: рабіць добрыя справы – гэта выдатна.
Падзея прайшла на адным дыханні. Настолькі шчырым, кранальным і душэўным чалавекам аказалася Герой Беларусі.