Грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная» стартуе 4 верасня

Да Дня народнага адзінства з 4 па 17 верасня грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная» ахопіць усе рэгіёны краіны. Старт будзе дадзены 4 верасня ў горадзе Маладзечне.
Мэта акцыі – кансалідацыя патрыятычных сіл, прапаганда ключавых дасягненняў суверэннай Беларусі, адкрытая размова па самых актуальных пытаннях інфармацыйнага парадку дня, у тым ліку вострым, выклікаючым палеміку.
Рэспубліканская акцыя «Беларусь адзіная» праводзіцца з 2021 года. На гэты раз асноўнымі спікерамі стануць лідэры вядучых грамадскіх аб’яднанняў краіны: Федэрацыі прафсаюзаў, РГА «Белая Русь», БРСМ, Беларускага саюза жанчын, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Выкарыстана інфармацыя тэлеграм-канала «ATN_NEWS»
Фота belta.by