Дзяржаўнае свята пад такой назвай беларусы ўпершыню адзначаць у другую нядзелю мая гэтага года.
Адпаведны ўказ № 105 быў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка 12 красавіка 2023 г. Дакумент унёс карэктывы ва ўказ ад 26 сакавіка 1998 г. №157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».
Назва дзяржаўнага свята была зменена з «Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая» на «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая».
Новая назва дазволіць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі. Прыняты яны былі на аснове ўсенароднага абмеркавання.
2 ліпеня 2013 г.у Мінску адкрылася плошча Дзяржаўнага сцяга.
На цырымоніі была закладзена новая патрыятычная традыцыя прынясення клятвы вернасці Дзяржаўнаму сцягу – сімвалу і апірышчу незалежнасці і дзяржаўнасці. Першымі такую клятву прамовілі самыя годныя прадстаўнікі навукі, культуры, прамысловасці і спорту. З тых часоў на новай сталічнай плошчы праходзяць святочныя мерапрыемствы, урачыста адкрываюцца працоўныя семестры, маладыя афіцэры прымаюць вайсковую прысягу, а юныя грамадзяне краіны атрымліваюць свае першыя пашпарты. Плошча Дзяржаўнага сцяга стала знакавым месцам для мінчан і гасцей сталіцы, для незалежнай Беларусі.
Чырвоная паласа на сцягу сімвалізуе мужнасць народа, які крывёю адстаяў сваю свабоду. Зялёная – колер жыцця і надзеі, колер нашых лясоў і палёў, сведчанне мірнага характару беларусаў, іх працавітасці. Белая паласа з арнаментам – сімвал нашай чысціні і высокай духоўнасці.
Беларускі герб відазмяняўся некалькі разоў пачынаючы, з 1918 г. апошнія змены былі ў студзені 2021 г.
У малюнку беларускага герба адлюстроўваюцца асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, працавітасць, міралюбнасць.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту. Ён уяўляе сабой размешчаны ў срэбным полі залаты контур дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у падставе Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаныя золатам словы «Рэспубліка Беларусь».
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, які выконваецца ва ўрачыстых выпадках, пералік якіх замацоўваецца ў заканадаўстве.
Музыку да яго напісаў беларускі кампазітар Нестар Сакалоўскі, а словы – беларускія паэты Міхась Клімовіч і Уладзімір Карызна.
Выкарыстаная інфармацыя sb.by, president.gov.by, pravo.by
Фота sb.by