Дыялогавая пляцоўка па тэме “Канстытуцыя – асноўны закон нашай дзяржавы”

Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Галоўдзяржбудэкспертыза” адбылася дыялогавая пляцоўка па тэме “Канстытуцыя – асноўны закон нашай дзяржавы”.
Спікерам выступіў старшыня Цэнтральнай раённай арганізацыі ветэранаў г. Мінска, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане “Памяць”, гісторык, палітолаг Г.П. Атаманаў.
У ходзе мерапрыемства былі агучаны гістарычныя аспекты канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь і станаўлення беларускай дзяржаўнасці, вынікі рэалізацыі новых палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзянскай супольнасцю, іх роля ў развіцці грамадскіх адносін, яднанні народа, захаванні і ўмацаванні беларускай дзяржавы.