Прэм’ера фільма «На другім беразе» з 14 верасня ва ўсіх кінатэатрах краіны!
Паказы прымеркаваны да дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства.
Дзеянне фільма адбываецца ў 1925 годзе. Пасля падпісання мірнай Рыжскай дамовы ўся Заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў… там адбываюцца хваляванні, ідзе партызанская вайна, працуюць агенты савецкай разведкі. А спробы мясцовых жыхароў адстаяць хоць бы ўласную веру і царкву сканчаюцца жорсткім прыгнётам.
Гісторыя апавядае пра лёс беларуса Паўла Смоліча, а таксама яго старэйшага брата Антона. Першы – займае нейтральную пазіцыю. Другі – партызан, які змагаецца з польскімі захопнікамі. Але некаторыя падзеі ўсё ж мяняюць светапогляд Паўла, прымушаюць задумацца аб вечных чалавечых каштоўнасцях, блізкіх людзях, радзіме, падзеленай мяжой.
Запрашаем усіх на прэм’ерныя паказы!