Да 26 ліпеня можна ацаніць прадукцыю, якая прэтэндуе на Дзяржаўны знак якасці, па паказчыку эстэтычнасці


Зрабіць гэта можна анлайн у тэматычным раздзеле «Дзяржаўны знак якасці» на партале «КАЧЕСТВО.БЕЛ» – vote.gskp.by (https://vote.gskp.by/?year=2026)

Пры адзнацы ўлічваецца інфармацыйная выразнасць, гарманічнасць, рацыянальнасць формы, дасканаласць выканання і афармленні прадукцыі і інш.
Дзяржаўны знак якасці прысвойваецца харчовым таварам, прамысловым таварам для насельніцтва, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, вырабленым юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і адпаведным наступным паказчыкам якасці: бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.
Ацэнку па першых чатырох з названых паказчыкаў ажыццяўляюць адказныя органы: Дзяржстандарт, Мінпрыроды, ДКНТ, галіновыя органы дзяржкіравання.
Паказчык эстэтычнасці ацэньваюць спажыўцы, пры гэтым прагаласаваць за кожны тавар-прэтэндэнт можна толькі адзін раз.
У 2026 годзе абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі ў Дзяржстандарт прадстаўлены заяўкі ад звыш 150 прадпрыемстваў краіны больш як на 260 найменняў прадукцыі.
Цяпер ідзе этап яе ацэнкі па паказчыках якасці, які працягнецца да 1 жніўня 2026 г.