Адбылася рэспубліканская спартакіяда сярод арганізацый Дзяржбудэкспертызы.

VII Рэспубліканская спартакіяда сярод арганізацый Дзяржбудэкспертызы адбылася 14-16 ліпеня 2023 г. у Валожынскім раёне Мінскай вобласці на базе адпачынку «Галактыка». Спартакіяда аб’яднала 9 прадпрыемстваў органаў дзяржаўнай экспертызы з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Удзельнікі каманд праявілі сваё спартыўнае майстэрства і волю да перамогі ў плаванні, спартыўным трохбор’і, дартсе і спартыўна-турыстычным мнагаборстве.
Пераможцам спартакіяды ў спартыўна-турыстычным мнагабор’і стала каманда ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці»; каманда ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці» заваявала II месца, III месца – у каманды ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Магілёўскай вобласці».
У пяцёрку лепшых таксама ўвайшлі каманды ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці» і РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза». Пераможцы спаборніцтваў у агульнакамандным і асабістых заліках узнагароджаны кубкамі і медалямі.
Сяброўства, саперніцтва і ўзаемная падтрымка, камандны дух і імкненне да перамогі, якія былі праяўлены за гэтыя дні, надоўга застануцца ў памяці ўдзельнікаў. VII Рэспубліканская спартакіяда пакінула сапраўды незабыўныя ўражанні, буру эмоцый і хваляванняў, зарад бадзёрасці і добрага настрою. Такія мерапрыемствы гуртуюць калектыў, даюць магчымасць лепш пазнаць адзін аднаго, далучаюць да здаровага ладу жыцця, а магчымасць правесці час у нефармальнай абстаноўцы і зарадзіцца станоўчай энергіяй з’яўляецца залогам далейшых прафесійных поспехаў.