Аб’яўлены вынікі конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2019 год»

У Беларусі падвялі вынікі штогадовага конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2019 год». Пераможцы вызначаліся традыцыйна ў васьмі намінацыях: «Арганізацыя года», «Кіраўнік года», «Аб’ект года», «Экспарцёр года», «Тэхналогія года», «Прадукт года», «Энергазберажэнне і развіццё рэгіёнаў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў».
Конкурс праводзіцца штогод з мэтай далейшага развіцця будаўнічай галіны, стымулявання дзейнасці ўсіх суб’ектаў будкомплексу да павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі і прадстаўляемых паслуг. Асноўнымі задачамі першынства з’яўляюцца вызначэнне найбольш эфектыўна працуючых будаўнічых арганізацый і прадпрыемстваў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, праектных і пошукавых, навукова-даследчых і навукова-вытворчых арганізацый, устаноў адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў будаўнічага профілю, распаўсюджванне перадавога вопыту.
З кожным годам конкурс «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь» набірае абароты. Сярод канкурсантаў пастаянна з’яўляюцца ўсё новыя ўдзельнікі, гатовыя паспрачацца за права называцца лепшымі з ужо прызнанымі лідэрамі галіны. У сярэднім кожны год у спаборніцтве прымае ўдзел каля 120 прадпрыемстваў і арганізацый будгаліны.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Саюз будаўнікоў, Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
Па выніках разгляду матэрыялаў па падвядзенні вынікаў конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2019 год» Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» ўзнагароджана ганаровым дыпломам пераможцы і Памятным знакам конкурсу ў намінацыі «Арганізацыя года» сярод навукова-даследчых, навукова-вытворчых арганізацый, выдавецкіх арганізацый і іншых.
Варта адзначыць, што гэта не першая ўзнагарода РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» ў рэспубліканскім конкурсе «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь». За 2017 г. прадпрыемства прызнана пераможцам у намінацыі «Арганізацыя года» сярод навукова-даследчых, навукова-вытворчых арганізацый, выдавецкіх арганізацый і іншых, за 2016 г. генеральны дырэктар Пятруша Віктар Леанідавіч прызнаны пераможцаў у намінацыі «Кіраўнік года» сярод навукова-даследчых, навукова-вытворчых арганізацый, выдавецкіх арганізацый і іншых, за 2015 г. – у намінацыі «Арганізацыя года» сярод навукова-даследчых, навукова-вытворчых арганізацый, выдавецкіх арганізацый і іншых.