Аб удзеле ў цырымоніі ўскладання кветак да Манумента “Плошча Перамогі”

Напярэдадні 3 ліпеня – Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, галоўнага дзяржаўнага свята, кіраўнікі і работнікі органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы, уключаючы прадстаўнікоў першаснай прафсаюзнай арганізацыі, членаў Беларускага саюза жанчын і маладзёжнага крыла, на чале з генеральным дырэктарам Белавусам Уладзімірам Мікалаевічам, прынялі ўдзел у цырымоніі ускладання кветак. у рамках правядзення пасяджэння калегіі Дзяржстандарта.

У гэты дзень, 81 год таму, сталіца нашай рэспублікі – горад Мінск – быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Незалежнасць Беларусі каштавала жыцця кожнага трэцяга яе жыхара.
Сёння мы аддаём даніну памяці і павагі ўсім тым, хто змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаў у партызанскім і падпольным руху, працаваў у тыле дзеля жыцця будучых пакаленняў, даўшы магчымасць нам, іх нашчадкам, стварыць свабодную і развітую краіну – Рэспубліку Беларусь. Бязмежная падзяка пакаленню пераможцаў заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах!
У гэты святочны дзень шчыра зычым усім пакаленням беларусаў здароўя, дабрабыту, шчасця і мірнага неба над галавой!