Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі ведамствамі з 27 мая па 5 чэрвеня 2024 г. будзе праведзена прафілактычная акцыя “Дэкада кібербяспекі”.
У ходзе Дэкады плануецца ажыццявіць комплекс інфармацыйна-прафілактычных мерапрыемстваў і выступленняў у сродках масавай інфармацыі, накіраваных на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб праблеме кіберзлачыннасці і спосабах абароны ад ашуканскіх дзеянняў. Асаблівая ўвага будзе нададзена ўразлівым катэгорыям грамадзян (непаўналетнія, асобы пажылога ўзросту, грамадзяне, якія пражываюць у сельскай мясцовасці).