17 верасня – Дзень народнага адзінства

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206.

Дата выбрана не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.
Дзень народнага адзінства – 17 верасня – служыць яшчэ адным напамінам аб непахіснасці і самадастатковасці беларускай нацыі і дзяржаўнасці, фарміруе пачуццё датычнасці да краіны і лёсу кожнага грамадзяніна.
Да гэтага свята прымеркавана вялікая колькасць грамадска-палітычных і патрыятычных мерапрыемстваў.
Органы дзяржбудэкспертызы таксама прымаюць удзел у іх.