14 лістапада 2024 года – Сусветны дзень якасці

Штогод у другі чацвер лістапада адзначаецца Сусветны дзень якасці, падкрэсліваючы важнасць пытанняў якасці і яе ўдасканалення для ўстойлівага развіцця эканомікі і грамадства.

У 2024 годзе гэта свята адзначаецца 14 лістапада і ў нашай краіне праводзіцца пад дэвізам «Якасць ва ўсім – залог канкурэнтаздольнасці прадукцыі і працвітання дзяржавы»
У Беларусі традыцыі якасці маюць сістэмную дзяржаўную падтрымку. Аб’ява Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам бягучага года Годам якасці надало новы імпульс развіццю беларускай якасці, павышэнню яе пазнавальнасці і даверу як у рэспубліцы, так і на рынках самых розных краін.
Напрамкі дзейнасці ў галіне якасці абазначаны ў прынятай на ўзроўні Урада праграме “Якасць 2021 – 2025“, паралельна з выкананнем якой вядзецца работа па рэалізацыі мерапрыемстваў Года якасці.
Перад усімі намі пастаўлена мэта – перасягнуць сябе ва ўсіх сферах, што служыць галоўным арыенцірам у працы кожнага з нас. І не толькі ў 2024-м, але і ў наступныя гады, паколькі якасць – гэта паняцце, для якога няма мяжы дасканаласці.