11 лістапада − Міжнародны дзень энергазберажэння

11 лістапада 2022 г. Беларусь адзначае Міжнародны дзень энергазберажэння.

Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўпаўнаважаным рэспубліканскім органам, які праводзіць Дзяржаўнае кіраванне ў сферы энергазберажэння і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі ўжо больш за 25 гадоў.
Дэпартаментам ініцыявана правядзенне ў перыяд з 8 па 11 лістапада 2022 года рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», якая пройдзе пад дэвізам «У адзіным руху да лепшага!»
Мэтай правядзення дадзенай акцыі з’яўляецца павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці ў побыце, што з’яўляецца адной з важных мер па паляпшэнню дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
Дадатковыя інфармацыйныя матэрыялы размешчаны на інтэрнэт-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці (https://energoeffect.gov.by/)у раздзеле «Папулярна аб энергазберажэнні/карысныя парады», на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента – сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнню.