У перыяд з 1 па 10 верасня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца адзіны дзень бяспекі, мерапрыемствы якога накіраваны на развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганды бяспечных умоў пражывання насельніцтва.
У правядзенні названай акцыі прымае актыўны ўдзел РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза», у рамках якой будуць праведзены практычныя трэніровачныя заняткі па адпрацоўцы дзеянняў работнікаў ва ўмовах надзвычайных сітуацый, актуалізавана інфармацыя па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці на інфармацыйных стэндах, арганізавана выстава творчых работ дзяцей (унукаў) супрацоўнікаў арганізацыі у галіне бяспекі жыццядзейнасці.
У даччыных рэспубліканскіх унітарных прадпрыемствах «Дзяржбудэкспертыза» па абласцях і г. Мінску таксама арганізуюцца мерапрыемствы, прысвечаныя рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» з запрашэннем профільных спецыялістаў у галіне пажарнай бяспекі і аховы працы.