Работнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” 9 мая 2022 года прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі.
Мітынг праходзіў у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, дзе сабраліся каля 50 тысяч чалавек аддаць даніну павагі і памяці подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне.