26 красавіка 2022 года супрацоўнікі прадпрыемстваў, падпарадкаваных Дзяржстандарту, у гонар 30-годдзя камітэта пасадзілі малады сквер у г. Брэсце ўздоўж паўднёвай набярэжнай ракі Мухавец. Юбілейную дату Дзяржстандарт адзначаў 17 красавіка.
Як адзначыў старшыня Дзяржстандарта Валянцін Татарыцкі: «Ствараючы такую алею, мы ўносім уклад у паляпшэнне нашай прыроды, робім горад прыгожым і камфортным. Высаджваючы гэтыя маладыя дрэўцы, накіроўваем свае думкі на далейшае развіццё нашай працы і новыя поспехі. Мы шануем сваю гісторыю і перадаем яе будучым пакаленням».
У час праведзенага мерапрыемства было высаджана 250 саджанцаў ліпы.