17.09.2021 адбыўся мітынг з ускладаннем кветак каля абеліска пахавання воінам, якія загінулі ў 1939, 1944-1945 гадах каля ўваходу ў Парк культуры і адпачынку горада Брэста. Там жа адбылася цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1939 годзе за аднаўленне адзінства беларускага народа. У мерапрыемствах прынялі ўдзел дырэктар Дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці» Сакоўскі Віктар Яўгенавіч і першы намеснік дырэктара Палюховіч Андрэй Аляксандравіч.