Удзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё»

Работнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці» 30 кастрычніка 2025 года прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё». У Мухавецкім лясніцтве Брэсцкага лясгаса было высаджана 1078 саджанцаў хвоі звычайнай на плошчы 1,1 гектара.