Удзел у акцыі “Ад усёй душы”

Даччынае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” прыняло ўдзел у акцыі ” Ад усёй душы”
Дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”, з якой стартаваў 2023-ы год у нашай краіне, была прапанаваная Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і знайшла жывы водгук ва ўсіх пакаленняў нашых грамадзян. Праводзячы такія акцыі, дзяржава пацвярджае сацыяльную арыентаванасць, як нязменны прыярытэт сваёй палітыкі.

Дзяржаўнае прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” не засталося ўбаку і 13 студзеня супрацоўнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для людзей сталага ўзросту “Ад усёй душы” і наведалі на даму былых работнікаў прадпрыемства, якія знаходзяцца на пенсійным забеспячэнні.