Святкаванне Дня Перамогі ў г. Брэсце

9 мая 2024 года у горадзе Брэсце прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы прысвечаныя Дню Перамогі. Супрацоўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці» і члены іх сем’яў прайшлі па цэнтральных вуліцах горада ў складзе святочнай калоны з наведваннем мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць». У знак павагі і як даніна памяці тым, хто аддаў свае жыцці ў гады Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба і свабоду сваёй Радзімы, работнікі прадпрыемства ўсклалі кветкі да скульптурнай кампазіцыі «Cмага».