Супрацоўнікі Дзяржбудэкспертызы па Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел у акцыі “Тыдзень лесу”


Работнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” 12 красавіка 2022 года прынялі ўдзел у добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу 2022”. У Мухавецкім лясніцтве Брэсцкага лясгаса было высаджана каля тысячы штук дрэў хвоі звычайнай. Па выніках удзелу ў акцыі кіраўніцтва Брэсцкага лясгаса накіравала падзячны ліст у адрас дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці”.