26.01.2024 у актавай зале дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці» адбыўся прафсаюзны справаздачна-выбарны сход. На сходзе была заслухана справаздача за мінулы пяцігадовы перыяд старшыні прафкама Казлюка С. В., актыву прафсаюза і членаў прафсаюза. Таксама адбыліся выбары старшыні прафкама і членаў прафкама на будучы часовы перыяд.