На сумеснай нарадзе прысутнічалі першы намеснік начальніка ўпраўлення Сычоў Аляксандр Іванавіч і начальнік аддзела нарматыўна-тэхнічнай работы і папярэджання НС Завадскі Аляксандр Уладзіміравіч.
Разглядаліся пытанні аб выніках разгляду праектнай дакументацыі органамі МНС і дапушчаных памылках; аб прапановах МНС па спрашчэнні патрабаванняў нарматыўнай базы па забеспячэнні супрацьпажарнай бяспекі.
Адбыўся абмен думкамі аб патрабаваннях пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 321.08.2020 № 156 “Аб сістэме супрацьпажарнага нарміравання і стандартызацыі”. Таксама пытанні ўзаемадзеяння пры разглядзе праектнай дакументацыі і аб патрабаваннях пры распрацоўцы раздзела інжынерна-тэхнічных мерапрыемстваў ГА.
З боку прадпрыемства прысутнічалі: Сакоўскі У.Я., дырэктар; Трацюк А.М., намеснік дырэктара – начальнік упраўлення экспертызы праектна-каштарыснай дакументацыі; Палюховіч А.А., намеснік начальніка ўпраўлення экспертызы праектна-каштарыснай дакументацыі; Хвішчук В.М., вядучы эксперт аддзела экспертызы архітэктурна-будаўнічай часткі; Мірошчанка А.В., галоўны эксперт аддзела экспертызы архітэктурна-будаўнічай часткі.