25.01.2024 у Інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці адбылася нарада ў фармаце “круглага стала” з удзелам спецыялістаў Інспекцыі і экспертаў ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці”.
Мэтай нарады быў абмен вопытам і ведамі паміж удзельнікамі, абмеркаванне актуальных пытанняў правядзення дзяржаўнай экспертызы, праблемных пытанняў у галіне праектавання і будаўніцтва, у тым ліку з улікам змен у заканадаўчай базе.