26-28 красавіка 2023 года на базе дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці» адбылася нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай экспертызы.
У рамках мерапрыемства з мэтай азнаямлення, вывучэння вопыту і аналізу рэалізацыі прынятых праектных рашэнняў пры ўзвядзенні, рэканструкцыі і рэстаўрацыі аб’ектаў, вывучэння эфектыўнасці прынятых праектных рашэнняў, прымянення сучасных матэрыялаў і канструкцый, энергаэфектыўных тэхналогій, прайшло наведванне прадпрыемстваў горада Брэста – ТАА «Артлайт і К» і ТАА «Акумулятарны альянс» у СЭЗ «Брэст».
Таксама ўдзельнікі нарады наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» з ускладаннем кветак да «Вечнага агню», пазнаёміліся з экспазіцыяй археалагічнага музея «Бярэсце» і жылой забудовай па вул. Герояў Абароны Брэсцкай крэпасці.