11.05.2026 у актавай зале Даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці» адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Перад супрацоўнікамі прадпрыемства з лекцыяй па тэме «Гістарычны вопыт станаўлення беларускай нацыі і яе дзяржаўнасці, як аснова фарміравання гістарычнай памяці» выступіла намеснік дэкана гістарычнага факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ДУА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна» Сушко Вікторыя Уладзіміраўна.

