Круглы стол па пытаннях нармавання патрабаванняў да бетону згодна з СП 5.03.01-2020 «Бетонныя і жалезабетонныя канструкцыі»

У даччыным рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці» 01.09.2021 у зале нарад адбыўся круглы стол з удзелам Тура Віктара Уладзіміравіча, прафесара, доктара тэхнічных навук, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, загадчыка кафедры УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт», спецыялістаў прадпрыемства і вядучых спецыялістаў праектных арганізацый г.Брэста па пытаннях, звязаных з асаблівасцямі нармавання патрабаванняў да бетону згодна з СП 5.03.01-2020 «Бетонныя і жалезабетонныя канструкцыі».