Калектыву даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Гомельскай вобласці» прадстаўлены новы кіраўнік

12.08.2026 года адбылося афіцыйнае прадстаўленне новага кіраўніка даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Гомельскай вобласці”. На гэтую пасаду прызначаны Бурмістраў Уладзімір Іванавіч.
Новага кіраўніка калектыву прадставіў генеральны дырэктар РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» Белавус Уладзімір Мікалаевіч. У сваёй прамове ён адзначыў высокі прафесіяналізм Бурмістрава У.І., яго багаты кіраўнічы вопыт, і выказаў упэўненасць, што пад яго кіраўніцтвам прадпрыемства выйдзе на новыя стратэгічныя рубяжы.
У слове ў адказ Уладзімір Іванавіч падзякаваў за аказаны давер.
Калектыў цёпла прывітаў новага дырэктара і пажадаў яму прафесійных поспехаў, натхнення і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў.