Фінал спартыўнага конкурсу “Баскетбольны снайпер”

07.07.2021 у даччыным рэспубліканскім прадпрыемстве “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” праведзены фінал спартыўнага конкурсу сярод мужчын “Баскетбольны снайпер”. У конкурсе прынялі ўдзел пяць работнікаў. Падчас упартай барацьбы былі вызначаны пераможцы, якім уручылі граматы і каштоўныя прызы. Усім удзельнікам конкурсу былі ўручаны заахвочвальныя прызы. Усе тры пераможцы ішлі з адрывам у адно ачко.

Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай ноце. Дырэктар прадпрыемства падзякаваў калектыву за арганізацыю конкурсу і актыўны ў ім удзел, з пажаданнем аб правядзенні такіх мерапрыемстваў у далейшым.