Адзіны дзень па тэме: “Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі”

02.03.2021г. у даччыным рэспубліканскім прадпрыемстве “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” праведзены адзіны дзень па тэме: “Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі”.

Лекцыю правёў Галінскі Генадзь Генадзевіч, падпалкоўнік юстыцыі, начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і абароту наркотыкаў Упраўлення следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

У ходзе мерапрыемства былі асветлены пытанні: асноўная класіфікацыя наркотыкаў; сацыяльныя наступствы наркаспажывання; супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў у Беларусі; меры адказнасці; кваліфікуючыя прыкметы; узрост наступу крымінальнай адказнасці; прыведзена статыстыка па Рэспубліцы; супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі арганізацыямі ў рамках барацьбы з наркотыкамі інш.