Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Супрацоўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечанаму Дню Незалежнасці, які прайшоў у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.
Адміністрацыя і работнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню, ушанавалі памяць абаронцаў цытадэлі хвілінай маўчання і аддалі даніну павагі подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дырэктар адзначыў значнасць свята для кожнага грамадзяніна краіны і падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці для будучых пакаленняў. Падобныя патрыятычныя мерапрыемствы з’яўляюцца шматгадовай ганарлівай традыцыяй нашага прадпрыемства.