18 снежня 2022 года ў працоўным калектыве ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці» адбылася сустрэча па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з удзелам прадстаўніка інфармацыйнай групы па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам кафедры гуманітарных навук Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта-Сушко Вікторыяй Уладзіміраўнай. Член інфармацыйнай групы распавяла аб праекце змяненняў і дапаўненняў, якія ўносяцца ў Канстытуцыю. Асабліва адзначана, што ў праект Асноўнага Закона ўключаны шэраг напрамкаў, якія тычацца сацыяльнай палітыкі, абароны інстытута сям’і, інавацыйнай сферы, прэзідэнцкай улады, захавання нацыянальнай самабытнасці і гістарычнай памяці і інш закраналіся тэмы сацыяльнай адказнасці грамадзян перад сваёй дзяржавай, унясення ўкладу ў развіццё краіны і грамадства.
