У даччыным рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” 28 студзеня 2021 года адбылася справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя з удзелам прадстаўніка Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Пугача Аляксандра Уладзіміравіча. На канферэнцыі былі разгледжаны ўсе пытанні згодна з зацверджаным парадкам дня і выбраны новы склад прафсаюзнага камітэта.
З улікам складанай эпідэміялагічнай сітуацыі мерапрыемства ўпершыню праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі. Для правядзення відэаканферэнцыі выкарыстоўвалася платформа OpenMeetigs, якая была паспяхова ўкаранёна на прадпрыемстве.