Аб правядзенні спартыўнага спаборніцтва

18.06.2021 у ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” падчас перапынку для адпачынку было праведзена спартыўнае спаборніцтва “Баскетбольны снайпер” сярод жанчын.

У спаборніцтве прынялі ўдзел восем жанчын. Перад пачаткам спаборніцтваў з прывітальным словам выступіў дырэктар прадпрыемства, які пажадаў удачы ўдзельніцам.

Па рэгламенце спаборніцтва кожная ўдзельніца здзейсніла па тры кідка з сямі кропак у двух кругах. За удзельніц «хварэлі» работнікі калектыву. Усе вынікі выразна фіксаваліся на дошцы. У выніку адбылася барацьба за другое і трэцяе месцы, бо дзве ўдзельніцы набралі аднолькавую колькасць ачкоў.

У выніку ўпартай барацьбы былі вызначаны пераможцы спаборніцтва. Падвядзенне вынікаў спаборніцтва адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці калектыву. Пераможцаў павіншаваў дырэктар прадпрыемства і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі. Пераможцам былі ўручаны граматы