Зборная каманда органаў дзяржаўнай экспертызы прыняла ўдзел у XI рэспубліканскай спартакіядзе сярод арганізацый Дзяржстандарту, якая праходзіла з 2 па 4 верасня на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» (НДЦ «Зубраня») у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.
Спартакіяда прайшла пад дэвізам «На крылах перамогі» і была прымеркавана да Года гістарычнай памяці і 30-гадовага юбілею Дзяржстандарту.
24 каманды прынялі ўдзел у розных відах спартыўных спаборніцтваў, спартсмены прадэманстравалі фізічную падрыхтоўку, спрыт, камандны дух і волю да перамогі.
Навацыяй у праграме спартакіяды сталі спаборніцтвы па спартыўна-турыстычным мнагабор’і (тымбілдынг і квэст-арыентаванне), па выніках якіх зборная каманда органаў дзяржаўнай экспертызы заняла III месца.
Гэтак жа нашы спартсмены занялі прызавыя месцы ў спаборніцтвах па дартсе і плаванні.