Загадам РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» ад 03.01.2023 № 1 зацверджаны ў новай рэдакцыі дакументы, якія рэгламентуюць адзіныя метадалагічныя правілы правядзення дзяржаўнай экспертызы горадабудаўнічай і праектнай дакументацыі, у тым ліку форма пераліку кваліфікацыйных атэстатаў і атэстатаў адпаведнасці.
Просьба звярнуць асаблівую ўвагу на неабходнасць прымянення змененых формаў дакументаў пры падачы заявы на правядзенне дзяржаўнай экспертызы праектнай дакументацыі.