XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

З 13 па 16 ліпеня 2023 г. адбудзецца XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

“Славянскі базар” − унікальны маштабны культурны форум, які стаў сапраўдым культурным брэндам Беларусі. Нязменным застаецца яго дэвіз − “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення”.
Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця (13 ліпеня, Летні амфітэатр), канцэрт “Саюзная дзяржава запрашае…” (14 ліпеня, Летні амфітэатр), XXXII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” (14 − 16 ліпеня, Летні амфітэатр), XXI Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Віцебск” (12 − 13 ліпеня, к/з “Віцебск”), цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю (16 ліпеня, Летні амфітэатр) і іншыя.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце дырэкцыі фестывалю fest-sbv.by.
Квіткі даступныя да продажу на сайтах fest-sbv.by, kvitki.by, ticketpro.by, 24afisha.by.
Кантактная асоба: Ала Дварніцкая, кіраўнік білетна-касавай службы дырэкцыі фестывалю, +375(212) 62-65-91, +375(33) 397-91-29 (viber), bilet@gck.bу.